:

Аб генеральным консульстве

Паважаныя дамы і спадары!

Супрацоўнікі Генеральнага консульства заўсёды гатовыя аказаць вам дапамогу і садзейнічанне.

Мы запрашаем наведаць офіс Генконсульства, які знаходзіцца ў цэнтры горада ў офісным будынку “Shanghai Mart” па адрасе:

1702F, 2299 Yan'anrd (W), Shanghai, 200336 China

上海市长宁区延安西路2299号,世贸商城1702室

(у 5 хвілінах ад станцыі метро Yililu 10я лінія, карты Baidu)

Спецыялісты Генконсульства на зручнай для Вас мове (руская, беларуская, кітайская, англійская) адкажуць на вашы пытанні па тэлефонах + 862162360086 або + 862162360032.

Вы таксама заўсёды можаце звязацца з намі, даслаўшы пісьмовае паведамленне па электронным адрасе china.shanghai@mfa.gov.by або факсе + 862162360113.

Консульскі прыём ажыццяўляецца па панядзелках, серадах, пятніцах з 9.00 да 12.00. Калі ласка, плануйце наведванне Генконсульства загадзя.

У выпадку ўзнікнення пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшання консула, просім тэлефанаваць па мабільным тэлефоне: + 8613918561690

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці