:

Бязвізавы ўезд у КНР для ўладальнікаў звычайных пашпартоў Рэспублікі Беларусь

З 10 жніўня 2018 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь, уладальнікі звычайных пашпартоў, могуць уязджаць, знаходзіцца, выязджаць або ехаць транзітам па тэрыторыі Кітая без візы тэрмінам да 30 дзён падчас адной паездкі, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе. Калі грамадзянін Беларусі захоча застацца ў краіне на тэрмін, які перавышае 30 дзён, плануе вучыцца або працаваць у Кітаі, да ўезду неабходна аформіць уязную візу адпаведнага тыпу.

Для бязвізавага ўезду пры сабе неабходна мець сапраўдны пашпарт. Ніякіх дадатковых умоў у дачыненні да пунктаў уезду, прадастаўлення дадатковых дакументаў да грамадзян Беларусі не прад'яўляецца.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, уладальнікі звычайных пашпартоў, таксама могуць знаходзіцца, выязджаць або ехаць транзітам без візы па тэрыторыях САР КНР Ганконг і САР КНР Макаа да 30 дзён.

УВАГА! Бязвізавы парадак уезду грамадзян Беларусі ў КНР (уладальнікаў усіх тыпаў пашпартоў) не распаўсюджваецца на тэрыторыю Кітайскі правінцыі Тайвань.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці