:

Аб удзеле дыпламатаў Генеральнага консульства ў мерапрыемстве «Дыялог па спецыяльных эканамічных зонах БРІКС-2026» у г. Ханчжоў

25.09.2026 г.

23–24 верасня 2026 г. дыпламаты Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі сумесна з беларускай дэлегацыяй, у склад якой увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі Адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», свабодных эканамічных зон «Брэст», «Гроднаінвест» і «Магілёў», прынялі ўдзел у «Дыялогу па спецыяльных эканамічных зонах БРІКС-2026». Мерапрыемства адбылося ў рамках Пятага глабальнага ЭКСПА лічбавага гандлю ў г. Ханчжоў правінцыі Чжэцзян, КНР.

У ходзе тэматычных канферэнцый і форумаў прадстаўнікі беларускай дэлегацыі азнаёмілі кітайскіх і замежных удзельнікаў з інвестыцыйным кліматам у Рэспубліцы Беларусь, умовамі вядзення бізнесу ў нашай краіне, а таксама з ільготамі і прэферэнцыямі для інвестараў, устаноўленымі ў СЭЗ і Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку. Былі праведзены перагаворы з кітайскімі кампаніямі, зацікаўленымі ў сумеснай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з беларускімі партнёрамі.

На палях «Дыялогу» Генеральным консулам Шаўчэнкам А.У. праведзены перагаворы з кіраўніцтвам Глабальнай прамысловай базы трансгранічнай электроннай камерцыі (падраздзяленне Алібаба Груп) і кампаніі Ханчжоў Хайстар Тэхноладжы — найбуйнейшага кітайскага аператара ў галіне трансгранічнай электроннай камерцыі і складской лагістыкі. Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў частцы рэалізацыі беларускай прадукцыі на кітайскі рынак праз электронныя гандлёвыя пляцоўкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці