Генеральны консул

Шаўчэнка Аляксандр Уладзіміравіч
Генеральны консул Рэспублікі Беларусь У г. Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка)
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці.
У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2005 годзе — ДУА «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе ў мытных органах Рэспублікі Беларусь, дзе прайшоў шлях ад інспектара Ашмянскай мытні да начальніка Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта.
З 2021 па 2025 гады займаў пасаду саветніка пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва).
У снежні 2025 года прызначаны на пасаду Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь У г.Шанхаі (КНР).