Аб канферэнцыі з нагоды трыццацігоддзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін
20.01.2022 г.20 студзеня 2022 года ў Шанхаі адбылася арганізаваная Генеральным консульствам Беларусі ў Шанхаі і Цэнтрам вывучэння Беларусі пры Усходне-кітайскім педагагічным універсітэце канферэнцыя «Тры дзесяцігоддзі беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін: давернае ўсебаковае стратэгічнае партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва».
У анлайн-мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 20 кіраўнікоў і экспертаў кітайскіх даследчых арганізацый, уключаючы цэнтры краінавых даследаванняў Народнага ўніверсітэта Кітая, Шанхайскай акадэміі грамадскіх навук, Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта, Шанхайскага інстытута міжнародных даследаванняў, Шанхайскага інстытута замежных моў.
Удзельнікі мерапрыемства далі высокую ацэнку бягучаму стану і перспектывам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, а таксама разгледзелі канкрэтныя прапановы па далейшаму нарошчванню двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных галінах.
У сваім выступленні Генеральны консул у Шанхаі А.Андрэеў падкрэсліў, што ва ўмовах глабальнай нестабільнасці Беларусь і Кітай дэманструюць устойлівы і вялікі прагрэс у адносінах, падзяляюць падыходы да пабудовы сацыяльна-арыентаванай дзяржавы і сумесна адстойваюць агульнае бачанне справядлівага светаўладкавання.