Аб удзеле дыпламатаў Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі ў спецыялізаванай міжнароднай выставе скураной прамысловасці 2026
02.09.2026 г.2 верасня 2026 г. дыпламаты Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе скураной прамысловасці — 2026. На палях выставы Генеральны консул Шаўчэнка А. У. правёў перамовы з кіраўніцтвам Кітайскай асацыяцыі прадпрыемстваў скураной прамысловасці, у ходзе якіх бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння і абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця скуранога рынку. Па выніках сустрэчы кітайскім бокам выказана зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь і гатоўнасць да сумеснай рэалізацыі беларускай прадукцыі на рынак КНР, у тым ліку запатрабаваных на рынку Кітая нявыробленых скурак норкі.
