Аб удзеле ў цырымоніі ўскладання вянка да помніка загінулым савецкім лётчыкам у г. Нанкін, якія прымалі ўдзел у вызваленні КНР у гады Вялікай Айчыннай вайны
07.05.2026 г.
7 мая 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Шаўчэнка А.У. сумесна з Генеральным консулам Расійскай Федэрацыі ў Шанхаі Лук'янцавым Д. Я., Генеральным консулам Рэспублікі Узбекістан у Шанхаі Ісмаілавым Р.С., а таксама з намеснікам старшыні Таварыства расійска-кітайскай дружбы Шаронавым С.А. наведалі ў г. Нанкін Мемарыял памяці савецкіх лётчыкаў, якія загінулі ў вайне супраціву Японіі, дзе ўшанавалі подзвіг добраахвотнікаў, якія аказалі дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе з японскімі захопнікамі.

У цырымоніі ўскладання жалобных вянкоў да Мемарыяла саюзным лётчыкам таксама прыняло ўдзел кіраўніцтва Народнага ўрада г. Нанкін

Даведка. Помнік лётчыкам-героям, якія загінулі ў ходзе антияпонской вайны 1937-1945 гг., адкрыты ў горадзе Нанкін правінцыі Цзянсу з верасня 1995 года. На плітах манумента на рускай мове ўвекавечаны прозвішчы 236 савецкіх лётчыкаў, якія загінулі ў розных раёнах Кітая.
