:

Аб удзеле дыпламатаў Генеральнага консульства ў «Міжнароднай выставе прамысловага абсталявання і затамкавай прадукцыі» ў г. Вэньчжоў (правінцыя Чжэцзян)

10.10.2026 г.

9-10 кастрычніка 2026 г. дыпламаты Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі прынялі ўдзел у «Міжнароднай выставе прамысловага абсталявання і затамкавай прадукцыі», якая адбылася ў г. Вэньчжоў (правінцыя Чжэцзян, КНР).

На цырымоніі адкрыцця Генеральны консул Шаўчэнка А.У. выступіў з прывітальным словам, падкрэсліўшы найвышэйшы ўзровень адносін паміж Беларуссю і Кітаем і адзначыўшы вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў эканоміцы, гандлі, інвестыцыях, навуцы і тэхніцы, прамысловай кааперацыі і іншых сферах.

У ходзе праведзеных на палях выставы тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку спецыяльнага форуму аб Рэспубліцы Беларусь, дыпламаты правялі прэзентацыі інвестыцыйнага клімату, праінфармавалі аб умовах вядзення бізнесу, ільготах і прэферэнцыях для замежных інвестараў, канкрэтных праектах, прапанаваных кітайскім партнёрам для сумеснай рэалізацыі.

У рамках візіту Генеральны консул Шаўчэнка А.У. правёў перамовы з кіраўнікамі кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю г. Вэньчжоў і Вэньчжоўского універсітэта. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і адукацыйнай сферах, а таксама сумесную арганізацыю ў 2027 годзе мерапрыемстваў, прымеркаваных да 35-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці