Аб сустрэчы з Shanxi Enterprise Confederation & Shanghai Enterprise Confederation
27.01.2026 г.27 студзеня 2026 г. Генконсульствам праведзена сустрэча з кіраўніцтвам Shanghai Enterprise Confederation.

У рамках сустрэчы абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхналагічнай і гуманітарнай сферах. Па выніках перамоў дасягнута дамоўленасць аб накіраванні ў адрас кітайскага боку інфармацыі аб інвестыцыйным клімаце Рэспублікі Беларусь і прапанаваных да сумеснай рэалізацыі інвестыцыйных праектах, а таксама сумеснай арганізацыі ў другім квартале 2026 г.гандлёва-інвестыцыйнага форуму і прапрацоўцы візітаў кітайскіх бізнес-дэлегацый у Беларусь. Асобна абмеркаваны пытанні культурных, адукацыйных і турыстычных абменаў.
