Аб візіце Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Лукашэвіча ў г. Шанхай
07.11.2026 г.
4-7 лістапада 2026 г.адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Лукашэвічам С.У. у Шанхай.
У рамках візіту прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 9-га Міжнароднага імпартнага ЭКСПА (CIIE-2026) і міжнародным эканамічным форуме высокага ўзроўню.
6 лістапада 2026 года Першы намеснік Міністра Сяргей Лукашэвіч ва ўрачыстай абстаноўцы даў старт працы Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на CIIE-2026. У бягучым годзе наша краіна прадстаўлена на выставе нацыянальным павільёнам, а таксама экспазіцыямі харчовай і тэхналагічнай прадукцыі.

На палях ЭКСПА адбылася сустрэча Сяргея Лукашэвіча са старшынёй Кітайскай гандлёвай палаты па імпарце і экспарце прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчых і жывёлагадоўчых тавараў Цаа Дэжунам, падчас якой бакі абмеркавалі далейшыя крокі па рэалізацыі беларускіх тавараў на кітайскі рынак.
