Беларускі тэатр з поспехам выступіў у Шанхаі
21.06.2026 г.З 19 па 21 чэрвеня 2026 года ў Шанхаі прайшлі гастролі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Мерапрыемства адбылося ў рамках Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтваў. На сцэне тэатра «Young» калектыў прадставіў спектакль «Вечар » па п'есе беларускага драматурга Аляксея Дударава. Пастаноўка ішла на беларускай мове з кітайскімі і англійскімі субтытрамі. Спектакль, які апавядае пра жыццё трох пажылых людзей у амаль забытай беларускай вёсцы, ужо знаёмы шанхайскай публіцы: яго прэм'ера ў Кітаі адбылася годам раней і атрымала высокія ацэнкі гледачоў і крытыкаў. Важным вынікам удзелу ў фестывалі стала пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі і Пекінскім тэатральным аб'яднаннем аб правядзенні гастроляў тэатра ў г.Пекіне восенню бягучага года. Як адзначаюць арганізатары, візіт беларускага тэатра стаў не проста серыяй паказаў, а важным крокам ва ўмацаванні культурных сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем. Раней, у снежні 2025 года, тэатр ужо выступаў у Шанхаі ў рамках фестывалю, і цяперашнія гастролі пацвердзілі зацікаўленасць кітайскай публікі да беларускага драматычнага мастацтва.
