:

Аб удзеле Генеральнага консула ў 26-м Кітайскім міжнародным інвестыцыйна-гандлёвым кірмашы (CIFIT — 2026)

10.09.2026 г.

9-10 верасня 2026 г. Генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Аляксандр Шаўчэнка прыняў удзел у 26-м Кітайскім міжнародным інвестыцыйна-гандлёвым кірмашы (CIFIT), які прайшоў у г.Сямынь (правінцыя Фуцзянь, КНР) і сабраў больш за 1200 дэлегацый рознага ўзроўню, 30 міжнародных арганізацый і звыш 100 000 наведвальнікаў са 129 краін і рэгіёнаў свету.

На палях выставы адбылося 46 тэматычных канферэнцый і форумаў. Генеральны консул выступіў з прэзентацыяй інвестыцыйнага клімату Рэспублікі Беларусь і канкрэтных інвестыцыйных праектаў, прапанаваных беларускім бокам для сумеснай рэалізацыі з кітайскімі партнёрамі. Падчас візіту праведзены сустрэчы і перамовы з кампаніямі, зацікаўленымі ў інвестыцыйным супрацоўніцтве з Беларуссю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці