:

Аб удзеле ў першым пасяджэнні чацвёртай сесіі 14-га Шанхайскага муніцыпальнага камітэта кітайскай Народна-палітычнай кансультатыўнай канферэнцыі і чацвёртай сесіі 16-га склікання Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў

03.02.2026 г.

2-3 лютага 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Шанхаі А.Шаўчэнка прыняў удзел у першым пасяджэнні чацвёртай сесіі 14-га Шанхайскага муніцыпальнага камітэта кітайскай Народна-палітычнай кансультатыўнай канферэнцыі і чацвёртай сесіі 16-га склікання Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. У ходзе пасяджэння мэр г.Шанхай Гун Чжэн выступіў з дакладам па ключавых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, падвёў вынікі за 2025 год і пазначыў планы на 2026-2030 гг. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю інавацый, знешнеэканамічнаму супрацоўніцтву і павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці