:

Аб візіце ў гг. Сучжоў і Сысянь (правінцыя Аньхой)

24.04.2026 г.

23-24 красавіка 2026 года прадстаўнік Генконсульства ў складзе беларускай дэлегацыі наведала гарады Сучжоў і Сысянь правінцыі Аньхой. У рамках візіту адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам канцылярыі знешніх сувязяў народнага ўрада г.Сучжоў і вядучых біятэхналагічных кампаній рэгіёну

Zhongnong Jiemei Technology Co., Ltd.и Sixian Dr. Fa Ecological Agriculture Co., Ltd.

Абмеркаваны пытанні паглыблення міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў рамках пабрацімскіх адносін правінцыі Аньхой з Брэсцкай вобласцю, а таксама сумеснай рэалізацыі ў Беларусі праекта ў галіне глыбокай перапрацоўкі драўніны і біялагічных адходаў. Па выніках перамоў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве, дасягнуты дамоўленасці аб візіце дэлегацыі кітайскіх спецыялістаў у Рэспубліку Беларусь у чэрвені 2026 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці