:

Аб падпісанні пагаднення аб заснаванні Сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ)

17.07.2026 г.

16 ліпеня 2026 года ў Шанхаі напярэдадні адкрыцця Сусветнай канферэнцыі па штучным інтэлекце 2026 года падпісана пагадненне аб заснаванні Сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ).

Дакумент падпісалі прадстаўнікі Кітая, Расіі, Рэспублікі Беларусь, Алжыра, Бразіліі, Камбоджы, Конга, Кубы, Эфіопіі, Інданезіі, Казахстана, Кеніі, Кіргізіі, Лаоса, Лесота, Малайзіі, Мазамбіка, М'янмы, Нікарагуа, Амана, Пакістана, Сенегала, Сербіі, ПАР, Таджыкістана, Узбекістана, Венесуэлы, Замбіі і Камеруна.

Мэтай арганізацыі стане пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы ШІ, павышэнне даступнасці інавацыйных тэхналогій і паслуг з выкарыстаннем ШІ, садзейнічанне ўкараненню надзейных, маральных і выклікаючых давер рашэнняў у сферы ШІ.

 

Даведачна.

Сусветная канферэнцыя па штучным інтэлекце і канферэнцыя высокага ўзроўню па глабальным кіраванні штучным інтэлектам праходзяць у Шанхаі з 17 па 20 ліпеня. Асноўная тэма канферэнцый — «інтэлектуальныя партнёры-сумеснае стварэнне будучыні».

Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў на цырымоніі адкрыцця канферэнцыі з праграмнай прамовай, у якой выклаў прынцыповы падыход, стратэгію і прапановы ў дачыненні да развіцця і кіравання штучным інтэлектам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці