Беларуска-Кітайскі гандлёва-эканамічны форум «Зроблена ў Беларусі» адбыўся ў Шанхаі
04.11.2026 г.
4 лістапада напярэдадні 9-й Міжнароднай выставы імпартных тавараў у Шанхаі адбыўся гандлёва-эканамічны форум «Зроблена ў Беларусі», арганізаваны Генеральным Консульствам Рэспублікі Беларусь у Шанхаі пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У форуме прынялі ўдзел 19 беларускіх прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці і больш за 60 кітайскіх кампаній. Агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 150 чалавек. Па выніках форуму і B2B перамоў падпісаны знешнегандлёвыя кантракты і пагадненні аб пастаўках беларускай прадукцыі на рынак у КНР.