:

Аб сустрэчы А.Шаўчэнкі з Генеральным сакратаром Кітайскай палаты цэлюлознай прамысловасці (CPICC) Чжан Шэньчжынам

06.01.2026 г.

6 студзеня 2026 Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Шанхаі А.Шаўчэнка правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Кітайскай гандлёвай палаты цэлюлозна-папяровай прамысловасці (CPICC) г-ом Чжан Шэньчжынам, падчас якой адбыўся абмен думкамі аб выніках гандлёвага супрацоўніцтва ў 2025 годзе, а таксама перспектывах пашырэння экспартных паставак беларускай цэлюлозы на кітайскі рынак у 2026 годзе, у тым ліку з выкарыстаннем механізмаў біржавога гандлю. Асобна бакі абмеркавалі пытанне магчымага ўдзелу кітайскіх кампаній, якія ўваходзяць у CPICC, у рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь праекта па будаўніцтве прадпрыемства па вытворчасці цэлюлозы, а таксама інвеставання ў праект.  Па выніках сустрэчы кітайскім бокам выказана зацікаўленасць у вывучэнні дэталяў праекта, умоў інвеставання і рэалізацыі гатовай прадукцыі

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці