:

Тыдзень Купалаўскага online

31.03.2020 г.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню арганізуе праект “Тыдзень Купалаўскага online”. Праект мае мэту стварыць дадатковыя магчымасці для прагляду максімальна шырокай аўдыторыяй (аматарамі беларускага тэатральнага мастацтва, беларускай дыяспарай, грамадзянамі Беларусі, якія па розных абставінах затрымаліся за мяжой, і замежнымі грамадзянамі, якія цікавяцца тэатральным мастацтвам) пастановак галоўнага драматычнага тэатра краіны. На працягу тыдня гледачы змогуць убачыць шэраг рэпертуарных спектакляў Купалаўскага тэатра нават не выходзячы з дому. Прагляд спектакляў у сетцы інтэрнэт будзе даступны з камп’ютэраў і мабільных прыладаў абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Праект стартаваў 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар на Галоўнай сцэне тэатра была паказана візітоўка Купалаўскага тэатра, спектакль “Паўлінка”. Адзначыць гэтую дату праглядам легендарнага спектакля аматары тэатра па ўсім свеце было магчыма з дапамогай кампаніі А1 і відэасэрвіса VOKA.

29 сакавіка праз спасылку на сайце і ў сацыяльных сетках тэатра будзе даступна трансляцыя запісу спектакля “Школа падаткаплацельшчыкаў” – яркай і іранічнай французскай камедыі паводле твора Луі Вернэя і Жорж Бэра.

31 сакавіка будзе даступны прагляд запісу спектакля “Вельтмайстар-акардэон” – папулярнага спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра.

Запіс спектакля з рэпертуара Камернай сцэны “Ураджай” можна будзе паглядзець 2 красавіка. Адметная пастаноўка Дзмітрыя Цішко створана паводле твора аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будзе даступны на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках таэтра.

Падрабязную інфармацыю можна таксама знайсці на сайце kupalauski.by.

Запрашаем для анлайн-прагляду!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці