:

Увага! Прагназуецца магутны тайфун. Прыміце меры засцярогі!

09.07.2026 г.

Паважаныя грамадзяне!

Па дадзеных метэаралагічных службаў, у бліжэйшыя 24-48 гадзін чакаецца набліжэнне актыўнага супертайфуна BAVI, які пераважна закране правінцыі Чжэцзян і Фуцзянь, а таксама горад Шанхай.

Прагназуюць:

шквалісты вецер;

багатыя ападкі;

павышэнне ўзроўню вады ў рэках і магчымыя падтаплення.

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я заклікаем вас праявіць максімальную пільнасць і адказна паставіцца да ўласнай бяспекі.

Што неабходна зрабіць:

1. Запасы: падрыхтуйце запас пітной вады, прадуктаў харчавання, ліхтарыкаў і батарэек; зарадзіце мабільныя тэлефоны і паўэр-банкі (магчымыя перабоі з электрычнасцю);

2. Паркоўка і маёмасць: пакіньце аўтамабілі удалечыні ад дрэў, рэкламных канструкцый і хісткіх будынкаў; прыбярыце з балконаў, лоджый і двароў незамацаваныя прадметы (мэбля ,кветкавыя гаршкі, будматэрыялы і г. д.)

3. Вокны і дзверы: пры набліжэнні тайфуну шчыльна зачыніце ўсе вокны і дзверы ў памяшканні;

4. Дакументы: Трымайце пры сабе дакументы, якія сведчаць асобу, і медыцынскія полісы;

Падчас стыхіі:

заставайцеся ў памяшканні, адмоўцеся ад пешых прагулак і паездак на транспарце;

трымайцеся далей ад вокнаў;

у выпадку рэзкага павышэння ўзроўню вады пакіньце першыя паверхі і перамесціцеся на верхнія ўзроўні будынка.

Тэлефоны экстраных службаў: 110 (паліцыя), 119 (пажарная служба), 120 (хуткая медыцынская дапамога).

Тэлефон Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі: +86-21-62360086

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці