:

Экстраная дапамога грамадзянам Беларусі

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

У выпадку, калі Вы або Вашы блізкія апынуліся ў крызіснай або надзвычайнай сітуацыі на тэрыторыі консульскага акругі Генконсульства (г. Шанхай, правінцыі Аньхой, Фуцзянь, Цзянсу, Цзянсу, Чжэцзян)  просім Вас неадкладна звязвацца з Генеральным Консульствам па тэлефонам +8613918561690 (кругласутачна), +862162360086 (у працоўны час)

Выязджаючы за мяжу

Праверце тэрмін дзеяння вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы, якая дазваляе ўезд у КНР. Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы, альбо зрабіце ксеракопію. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.

Вазьміце з сабой іншыя дакументы, якія пацвярджаюць вашу асобу ў выпадку страты або крадзяжу пашпарта, і 2-3 фатаграфіі, у тым ліку вашых дзяцей.

Удакладніце і майце пры сабе адрасы кампаніі, па запрашэнні якой вы адпраўляецеся ў КНР. Не забудзьцеся арыгіналы афіцыйных запрашэнняў (у тым ліку на падставе якіх Вам аформлена кітайская віза).

Уважліва падыдзіце да афармлення медыцынскай страхоўкі. Выбірайце правераныя агенцтвы, высветліўшы, якія медпаслугі вам прапануюць у краіне знаходжання і як яны будуць аплачвацца. Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы або няшчаснага выпадку.

Паведаміце сваякоў, сяброў аб паездцы, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў. Майце пры сабе кантактныя дадзеныя Пасольства і Генеральнага консульства Беларусі ў г. Шанхаі.

У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі звяртайцеся за дапамогай у консульскую ўстанову Беларусі.

Што для вас можа зрабіць беларускі консул у г. Шанхаі?

У выпадку страты ці крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.

Прымаць на разгляданне хадайніцтвы па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.

Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ў вызначаным парадку выезд на пастаяннае жыхарства з Беларусі.

У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.

Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Што для вас беларускі консул зрабіць не можа?

Аплаціць выдаткі па вашаму знаходжанні, лячэнні за мяжой і вяртанні ў Беларусь.

У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і расходы па рэпатрыяцыі цела або ўрны з прахам.

Аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, ўмешвацца ў судовае разбіральніцтва.

У непрадбачаных сітуацыях

У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі КНР, пагроз з боку трэціх асоб, ДТЗ або іншых непрадбачаных сітуацый неадкладна паведаміце аб гэтым у Генеральнае консульства ў г. Шанхаі або Пасольства ў Пекіне.

Не падпісвайце пратаколы або іншыя дакументы на замежнай мове ў адсутнасці супрацоўніка консульскай ўстановы. Гэтыя дакументы могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства.

Даведацца пра тое, у якіх краінах размешчаны дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна тут.

Дадатковую інфармацыю па бяспечным выездзе за мяжу можна атрымаць на сайце Міжнароднай праграмы «Ла Страда».

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці