:

Выезд на працу

Плануючы свой ад'езд на працу ў Кітай, Генеральнае консульства Беларусі ў г. Шанхаі раіць азнаёміцца і прытрымлівацца агульных рэкамендацый па выездзе на працу за мяжу:

Уважліва праверце прапанову аб працаўладкаванні за мяжой (падрабязная інфармацыя аб працаўладкаванні ў КНР, падрыхтаваная Генконсульствам Беларусі ў г.Шанхаі, тут). Калі гэта прапанова ад фірмы, папрасіце яе супрацоўнікаў паказаць Вам ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой. Спісы фірмаў, якія маюць такую ліцэнзію, ёсць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (+375 17 218 52 64) і на сайце МУС Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць у КНР на працу, павінны мець працоўны дагавор, заключаны з наймальнікам. У дагаворы павінны быць агавораны наступныя ўмовы:

♦аб тэрміне яго дзеяння, характары і месцы работы, умовах працы і яго аплаце, у тым ліку за працу ў начны, звышвызначаны час, выходныя і святочныя дні;
♦ аб памеры прэмій, надбавак і ўтрыманні з заработнай платы;
♦аб правах, абавязках, адказнасці бакоў, парадку і ўмовах скасавання або падаўжэння працоўнага дагавора;
♦аб арганізацыі пераезду, харчавання, пражывання, медыцынскага абслугоўвання працаўніка-мігранта і членаў яго сям'і;
♦аб парадку і ўмовах сацыяльнага страхавання працоўнага-мігранта;
♦аб парадку кампенсацыі шкоды, нанесенай здароўю працаўніка-мігранта ў працэсе яго працоўнай дзейнасці, і аб іншых сацыяльных гарантыях.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць у Кітай на працу, павінны мець працоўную візу, якая афармляецца ў пасольстве КНР у Беларусі. Калі вы заехалі ў краіну не па працоўнай візе і ажыццяўляеце працоўную дзейнасць, то вы працуеце нелегальна, што з'яўляецца парушэннем кітайскага заканадаўства і можа прывесці да дэпартацыі.

У выпадку, калі вы будзеце працаваць нелегальна, вы не зможаце атрымаць медыцынскую дапамогу і іншыя сацыяльныя дапамогі. Вы станеце цалкам залежныя ад вашага працадаўцы.

Звяжыцеся з Генеральным консульствам у Шанхаі або Пасольствам Кітая ў Беларусі. Даведайцеся аб патрабаваннях для працаўладкавання замежнікаў на працу і працэдуру афармлення працоўнай візы.

Пастаўце ў вядомасць сваіх блізкіх аб вашым ад'ездзе на працу. Пакіньце дома дакладны адрас плануемага месца знаходжання, Вашу фатаграфію і копіі ўсіх дакументаў, у тым ліку копію пашпарта. Майце пры сабе дадатковую копію ўсіх дакументаў на выпадак страты або канфіскацыі арыгінала.

Аформіце страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы.

Дамовіцеся са сваімі сябрамі і сям'ёй пра тое, калі і якім чынам вы дасце ім ведаць пра свае справы.

Вазьміце пэўную суму грашовых сродкаў на транспартныя выдаткі для магчымасці вяртання дадому.

Запішыце адрас і тэлефон Пасольства і Генеральнага Консульства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Падчас знаходжання ў Кітаі:

Ні ў якім разе нікому не аддавайце свой пашпарт. Пры неабходнасці дадзеныя свайго пашпарта можаце даць, не перадаючы самога дакумента.

Калі ўмовы Вашага знаходжання адрозніваюцца ад тых, якія былі ўказаныя ў дагаворы аб працаўладкаванні, звяжыцеся з агенцтвам ці чалавекам, які з'яўляецца Вашым пасярэднікам. Запатрабуйце неадкладнага паляпшэння ўмоў. Калі сітуацыя не мяняецца, вы маеце права адмовіцца ад працы па дамове.

Не стаўце сябе ў залежнае становішча, прымаючы падарункі або пазычаючы грошы.

Перыядычна падтрымлівайце сувязь са сваімі сваякамі і сябрамі. Неадкладна інфармуйце іх аб любых зменах вашага знаходжання.

У выпадку крадзяжу дакументаў або пры ўзнікненні якіх-небудзь праблем звяртайцеся ў Пасольства/Генконсульства або ў паліцыю.

Калі ў вас ёсць якія-небудзь сумневы з нагоды працаўладкавання за мяжой ці вы ўжо патрапілі ў бяду, неадкладна звязвайцеся з консулам у г.Шанхаі па тэлефоне +862162360032 (у неадкладных сітуацыях па тэлефоне +8613918561690).

Акрамя таго, дапамогу і садзейнічанне Вам акажуць, калі вы зверніцеся па тэлефонах:

8 801 201 5555 — «Гарачая лінія» па барацьбе з гандлем людзьмі ў Беларусі Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (званок па Беларусі бескаштоўны);

+375162218888 — «Гарачая лінія» па барацьбе з гандлем людзьмі ў Беларусі Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (для званкоў за мяжой Беларусі);

8 801 100 8 801 — «Гарачая лінія» праграмы «Ла Страда» ў Беларусі (званок па Беларусі бескаштоўны);

+375172953167 — «Гарачая лінія» праграмы «Ла Страда» ў Беларусі (для званкоў з-за мяжы і з мабільных тэлефонаў);

+375172185264 — «Гарачая лінія» па бяспечнаму выезду за мяжу Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь;

+375172187170, +375172187342-Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

рэгіянальныя падраздзялення МУС Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі:

+375162275677, +375162450600 — Брэсцкая вобласць;

+375212248659, +375212247815 — Віцебская вобласць;

+375232704217, +375232703653 — Гомельская вобласць;

+375152797358, +37515279791 — Гродзенская вобласць;

+375172290607, +375172290612 — Мінская вобласць;

+375222298092, +375222298091 — Магілёўская вобласць;

+375172009047,  +375172294042 — горад Мінск.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці