:

Набыццё грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі

Заява аб набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі падаецца ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы пастаяннага пражывання ў Беларусі (парадак атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі можна паглядзець у раздзеле «афармленне дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь»).

Згодна з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 1 жніўня 2002 г. любая асоба, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту і пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая знаходзілася ў грамадзянстве былога СССР і не знаходзілася ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, мае права звярнуцца з заявай аб набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі, калі яна:

 

  • нарадзілася альбо пастаянна пражывала на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лістапада 1991 года;
  • з'яўляецца мужам (жонкай) асобы, якая набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі;
  • з'яўляецца нашчадкам асобы, якая набывае, набыла або магла набыць грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі.

Грамадзянства Рэспублікі Беларусь без выканання вышэйзгаданых умоў могуць набыць у парадку рэгістрацыі:

  • дзеці, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – па сумеснай заяве бацькоў, адзін з якіх знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, альбо па заяве аднаго з бацькоў, які знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, калі месца знаходжання другога з бацькоў невядома, альбо па заяве аднаго з бацькоў, які знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • дзеці, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адзіны вядомы з бацькоў або абодва бацькі якіх памерлі, пазбаўлены бацькоўскіх правоў, адмовіліся ад выхавання дзіцяці ці далі згоду на яго ўсынаўленне, прызнаны ў судовым парадку недзеяздольнымі, без вестак адсутнымі або памерлымі, а таксама недзеяздольныя асобы, над якімі устаноўлены апека ці папячыцельства, – па заяве апекуна (папячыцеля), узгодненаму з органам апекі і папячыцельства.

Тэрмін разгляду заявы аб набыцці грамадзянства ў парадку рэгістрацыі — да 2-х месяцаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці