:

Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь непаўналетнімі дзецьмі па сумеснай заяве бацькоў

У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» можна зарэгістраваць страту грамадзянства Рэспублікі Беларусь па сумеснай заяве бацькоў (адзінага з бацькоў, пры адсутнасці другога з бацькоў) у дачыненні да дзіцяці, які набыў па нараджэнні разам з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобамі, якія пражываюць у Беларусі (якія маюць пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь унутранай серыі), падаюцца ў органы ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі, а асобамі, якія пастаянна пражываюць у Кітаі (аформілі ва ўстаноўленым парадку дазвол на пастаяннае пражыванне за межамі Беларусі і дакументаваныя пашпартамі грамадзян Рэспублікі Беларусь серыі РР) — у Генконсульства.

Разам з заявай прадстаўляюцца:

 

  • дакумент паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае наяўнасць у дзіцяці грамадзянства гэтай дзяржавы па нараджэнні;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці з натарыяльна завераным перакладам на рускую ці беларускую мовы;
  • фатаграфіі дзіцяці-2 шт;
  • натарыяльна засведчаная згода дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Тэрміны разгляду заявы — да 1 месяца.

Консульскі збор за разгляд заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 35 еўра.

Па выніках разгляду выдаецца даведка аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якую неабходна прад'яўляць пры падачы дакументаў на візу для ўезду ў Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці